"Іслач" і БАТЭ страцілі ачкі ў чэмпіянаце Беларусі
Матч у Маладзечне / fcbate.by
"Іслач" і БАТЭ страцілі ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У матчы 26-га тура, які ў чацвер прайшоў у Маладзечне, яны згулялі ўнічыю 0:0.
У выніку "Іслач" і БАТЭ ўжо істотна адстаюць ад лідараў, якія змагаюцца за медалі. У іх па 47 ачкоў пасля 26 матчаў. Лідыруе "Шахцёр" — 52 ачкі, мінскае "Дынама" і "Энергетык-БДУ" маюць па 51. Гэтыя тры каманды згулялі па 25 паядынкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.