Італьянская паліцыя не мусіць паведамляць Беларусі, што адпусціла Арыніча

У праваахоўных органах Беларусі агенцтву "Інтэрфакс" ускосна пацвердзілі інфармацыю пра тое, што італьянская паліцыя адпусціла былога гендырэктара "Пінскдрэва" Ларана Арыніча. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтых звестак няма. Па словах беларускіх праваахоўнікаў, італьянскія калегі іх афіцыйна не апавяшчалі.



Таксама беларуская крыніца адзначыла, што "пакуль не ясна, на якіх умовах паліцыя адпусціла Арыніча — заклад ці яшчэ штосьці". Праваахоўнік адзначыў, што "гэта не вельмі прынцыпова, бо Інтэрпол усё адно адсочвае".



Нагадаем, што некалькі дзён таму Беларусь накіравала ў Італію запыт пра выдачу Арыніча. Аднак учора стала вядома, што беглага экс-дырэктара італьянская паліцыя адпусціла.



Арыніч знаходзіцца ў вышуку з 23 жніўня 2011 года. У канцы лютага 2011 года Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу на яго па факце пажару на фабрыцы "Пінскдрэў ДСП". Тады падчас пажару загінулі 14 чалавек, больш за 20 атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі