Каб пацвердзіць COVID-19, беларусы прыходзяць у паліклінікі са сваімі тэстамі

Тэст на антыген COVID-19
Тэст на антыген COVID-19

Каб пацвердзіць COVID-19 і трапіць у статыстыку Міністэрства аховы здароўя, беларусам даводзіцца за свае грошы купляць у аптэках тэсты на антыген — і ўжо з імі ісці ў паліклініку. "Доктар яго пры вас раскрывае, сам бярэ і чакае вынік некалькі хвілін", — пішуць пра тое, як гэта адбываецца, у сацсетках.

Патрэбны тэст не на антыцелы, а менавіта на антыген. Аналіз бярэцца з насаглоткі.

На пошук патрэбнага тэста ў Мінску можна патраціць некалькі гадзін. Сайты з пералікам аптэк часта даюць няправільную інфармацыю пра наяўнасць такіх тэстаў. І на месцы аказваецца, што ёсць толькі тэст на антыцелы. А яго вынік у афіцыйную статыстыку па каранавірусе не трапіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі