Кабякоў: Колькасць гатовай прадукцыі на складах знізілася (відэа)

29 ліпеня прэзідыум Саўміна Беларусі разглядаў пытанне аб прынятых мерах па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг у студзені-траўні 2015-га. Паводле слоў прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, у гэты перыяд адбылося зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі на складах, а таксама пэўныя зрухі ў дыверсіфікацыі беларускага экспарту.

Як інфармуе БелаПАН, прэм'ер адзначыў, што ад нарошчвання дыверсіфікацыі экспарту айчыннай прадукцыі залежыць стабільны рост нацыянальнай эканомікі. За першыя пяць месяцаў бягучага года ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі сфарміравалася станоўчае сальда — амаль 675 млн долараў. Гэта на $300 млн больш, чым было ў аналагічны перыяд 2014 года. Экспарт беларускіх тавараў павялічыўся на рынкі краін Азіі больш чым на 100 млн долараў, Афрыкі — амаль на $50 млн.

Паводле слоў Кабякова, запасы гатовай прадукцыі на складах знізіліся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 1,8 трлн. рублёў. Да сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасці яны склалі 77,1% (у чэрвені 2014-га было 81,4%). Тым не менш прэм'ер лічыць, што сучасная дынаміка яшчэ не цалкам адпавядае задачам па разгрузцы складоў.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі