Качанава ў Магілёве заявіла, што Лукашэнку "бог нам даў"
![Аляксандр Лукашэнка на "Габелене стагоддзя" Аляксандра Кішчанкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/gab.jpg.webp?itok=-pBYVdZU)
Аляксандр Лукашэнка на "Габелене стагоддзя" Аляксандра Кішчанкі / Facebook
20 кастрычніка кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў Магілёве заявіла, што Аляксандра Лукашэнку "бог нам даў" (але не ўдакладніла, які менавіта). Яго яна назвала "унікальным чалавекам". Качанава лічыць, што беларусам "пашанцавала", але пры гэтым называе беларускую зямлю "шматпакутнай".
У пятніцу Качанава сустракалася ў Магілёве з "жаночым актывам".
Прапаганда стварае культ асобы Лукашэнкі. Сёлета магілёўскіх школьнікаў пачалі вазіць на экскурсіі па памятных мясцінах, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю. "Беларусьфільм" думае здымаць пра Аляксандра Лукашэнку кіно.
![Качанава ў Магілёве заявіла, што Лукашэнку "бог нам даў"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_12EEBF73F8F96FF143258A4E004A1036_307369.jpg.webp?itok=DMoEeGay)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.