Кахаць, біць, рэзаць: на АНТ патлумачылі сэнс жэстаў Ціханоўскай і яе сябровак
Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская і яе баявыя сяброўкі Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава / Reuters
У праграме "Будзе дапоўнена" на АНТ распавялі пра сэнс жэстаў Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай:
"Сімпатычныя дзяўчыны, кожныя па свойму. Напэўна таленавітыя. Але гаворка пра метадалогію. Дамы, замест распрацоўкі палітычнай праграмы запусцілі ў інтэрнэт альтэрнатыўнае тлумачэнне галівудскага жэста "сойкі-перасмешніцы" [з серыі фільмаў "Галодныя гульні". — Еўрарадыё]. І толкам не патлумачылі сэнс. Такое адчуванне, што прапануецца "кахаць", "біць" і "рэзаць", — распавёў на ОНТ вядучы Ігар Тур.
17 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла першую прэс-канферэнцыю з аб'яднанымі штабамі. Разам з кандыдатам у прэзідэнты ў ёй паўдзельнічалі Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Напярэдадні было аб'яўлена пра аб'яднанне штабоў Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі. На прэс-канферэнцыі былі зноў агучаны іх асноўныя прынцыпы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.