Калега Аўтуховіча: Падпальваць і ўзрываць Аўтуховічу сэнсу не было

Карэспандэнт БелаПАН пабываў у Ваўкавыску, у "Ніка таксі 22222", дзе працуе кіроўцам Мікалай Аўтуховіч, затрыманы разам з Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам раніцай 8 лютага.

Як распавёў механік ЧУП "Ніка-таксі 22222" Аляксандр, у Мікалая "адносіны з кіроўцамі былі вельмі добрыя, спакойныя, ён заўсёды імкнуўся дапамагчы іншым у рамонце аўтамабіля". Падпальваць хаты і вырабляць выбухоўку Аўтуховічу ніякага сэнсу не было, лічыць яго калега.

У некаторых электронных СМІ з'явіліся звесткі, адзначае Аляксандр, што затрыманыя з'яўляюцца прадпрымальнікамі. "Што тычыцца Лявонава і Асіпенкі — не ведаю, а Аўтуховіч ніякай прадпрымальніцкай дзейнасцю не займаецца, а працуе звычайным кіроўцам", кажа ён.

Затрыманыя падазраюцца ў здзяйсненні наўмысных падпалаў і выбуху маёмасці, што належала службовым асобам Ваўкавыскага раёна, пазапраўным захоўванні выбуховых рэчываў і агнястрэльнай зброі. Ім пагражае абмежаванне свабоды да 5 гадоў або зняволенне ад 3 да 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі