Калеснікава: Турма не месца для слёз і смутку

Марыя Калеснікава ў студыі Еўрарадыё
Марыя Калеснікава ў студыі Еўрарадыё

Палітзняволеная Марыя Калеснікава дала чарговае інтэрв'ю з турмы. На гэты раз The Village. Яна распавяла пра тое, што беларусы ўжо выйгралі, што турма не месца для слёз і як яна прыдумала парваць пашпарт на мяжы. Выбралі для вас самае цікавае.

Цямней за ўсё перад світаннем

Мы ўжо перамаглі — сябе, свой страх, і мы дакладна ведаем, чаго хочам. Але нас яшчэ спрабуюць закатаць у чырвона-зялёны асфальт. Свабодных моцных людзей больш ніколі не загнаць "пад плінтус". А нам галоўнае памятаць: цямней за ўсё перад світаннем.

Турма не месца для слёз

Я лічу, што турма не месца для слёз і смутку, а смяюся я таксама гучна і ад душы. Спытайце і супрацоўнікаў і следчых.

Пра Лукашэнку

Гэты чалавек сам сябе называе дыктатарам, беларусаў — народцам, а Беларусь — клачком зямлі. Ён прызнаецца, што даў адмашку на знішчэнне самых моцных канкурэнтаў і ўтапіў краіну ў крыві і гвалце. Відавочна, што гэты чалавек напалоханы да смерці і гэтага чалавека мне шкада.

Для людзей у масках дайшло не адразу

Я сама доўга думала, пры якіх умовах мяне нельга будзе вывезці. Меркавала, што хутчэй за ўсё без пашпарта, але не была ў гэтым упэўненая. Ужо выязджаючы з КДБ пасля шматгадзіннай "гутаркі", дзе я катэгарычна адказала "не" на ультыматум, я падазравала, што будзе дэпартацыя. Усю дарогу думала, як гэтага не дапусціць. Рашэння ў мяне не было, але ў той момант, калі пашпарт апынуўся ў мяне ў руках, яно само сабой прыйшло, і гэта спрацавала. Для людзей у масках гэта дайшло не адразу: яны не выпускалі мяне з ужо парваным пашпартам з машыны. Прыйшлося ад'ехаць на бяспечную адлегласць, каб я магла выйсці. Выйшла і проста пайшла па падзяляльнай паласе назад.

Колесникова: Тюрьма не место для слёз и грусти
Марыя Калеснікава ў студыі Еўрарадыё

Яны крадуць лісты

Разумееце, яны крадуць лісты, і ніхто за гэта не адказвае. Сотні лістоў ад сястры, таты, блізкіх проста не дайшлі, як і мае ім.

Адсутнасць музыкі і ёсць катаванне

Свет гукаў, у якім я жыву апошнія 30 гадоў, моцна адрозніваецца ад таго, што я чую тут. Адсутнасць музыкі і ёсць катаванне. Ратуе памяць, калі я заплюшчваю вочы і слухаю ўнутры сябе Баха, Моцарта і тое, што я іграла сама.

Калі плакала апошні раз

У снежні, калі даведалася пра смерць любімага дзядзькі ад каранавірусу. Гэта самае сумнае ў зняволенні — у такія трагічныя моманты немагчыма быць побач з блізкімі.

Калі выйдзе з турмы

Адразу паеду да бабулі і дзядулі з татам, потым усё астатняе.

Страхі не звязаныя з турмой, КДБ і людзьмі ў масках

Як і любы нармальны чалавек час ад часу я магу адчуваць страх. Але страхі не звязаныя з турмой, КДБ і людзьмі ў масках. Калі разумееш, што тыя, хто спрабуе цябе запалохаць, на самой справе баяцца больш, чым ты — страх сыходзіць сам сабой. Не адразу, але сыходзіць.

Добра і моцна сплю

Добра і моцна сплю, нягледзячы на ​​яркае святло ў камеры. Сны не сняцца, хоць можа я і не памятаю.

Красаўцы пакінуць яго і вокам не міргнуць

Чалавек, які сам сябе называе дыктатарам, не давярае нікому, ведаючы, што яму могуць здрадзіць. І гэта абсалютная праўда. Красаўцы пакінуць яго і вокам не міргнуць. Хто ж захоча адказваць за кроў, гвалт і развал краіны разам з ім? Правільна, ніхто. А ўсе гэтыя бясконцыя "жахі", аб танках, аўтаматах, Чаўшэску, Кадафі з яго вуснаў — самае пэўнае таму пацверджанне. Ён баіцца да жаху, бо ведае, што ў рэшце рэшт застанецца зусім адзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі