"Калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, трэба рабіць упор на Латвію"

"Калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, трэба рабіць упор на Латвію"

У аўторак Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым беларускім амбасадарам у Латвіі Васіля Марковіча. Пры гэтым ён адзначыў вялікі патэнцыял у дачыненнях з гэтай краінай.

"Вы разумееце, што выхаду да мора ў нас няма і калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, дык трэба рабіць упор на Латвію, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Трэба зрабіць так, каб гэтая рэспубліка задавальненне атрымлівала ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы людзі прыстойныя, абавязковыя, яны гэта ведаюць. І калі яны пойдуць нам насустрач па многіх пытаннях, якія мы ім прапануем, яны будуць мець пэўны (і немалы) эфект".

Па словах Лукашэнкі, улады Латвіі "адчулі, што не ўсё вырашаецца ў Бруселі". ЕС "падтрымае нейкі час, а пасля трэба зарабляць самім". І Беларусь разам з Латвіяй могуць зарабіць.

"Самае галоўнае для нас, праз Латвію мы можам забяспечыць бесперашкодны нармальны выхад да мора з выгадай для сябе. І ў гэтым кірунку мы павінны працаваць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, трэба рабіць упор на Латвію"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі