“Калі Лукашэнка загаворыць на беларускай, усе чыноўнікі яе імгненна ўспомняць”

“Калі Лукашэнка загаворыць на беларускай, усе чыноўнікі яе імгненна ўспомняць”

Усе законапраекты трэба ад пачатку рыхтаваць адразу на дзвюх дзяржаўных мовах ― беларускай і рускай. Ніякіх юрыдычных перашкод для гэтага няма. Адзіная праблема ў тым, што чыноўнікі міністэрстваў, дзе і рыхтуюцца праекты законаў, дрэнна ведаюць беларускую мову. Што неабходна паступова выпраўляць, кажа ў эфіры Еўрарадыё былы старшыня Канстытуцыйнага суда, загадчык кафедры Канстытуцыйнага права юрфака БДУ Рыгор Васілевіч.

“Было б карысна, каб дзяржаўныя служачыя, калі не ідэальна, дык больш грунтоўна ведалі беларускую мову. Вядома, у нас нават грамадзянства даюць пры ўмове ведання беларускай альбо рускай мовы на размоўным ўзроўні. Але гэта грамадзянства ― калі ідзеш па службовай лесвіцы, то трэба больш грунтоўна папрацаваць над сабой. Як мінімум, людзей са слабым валоданне мовы трэба прымаць на працу з выпрабавальным тэрмінам месяцы на тры-чатыры. Не справіўся ― дык трэба нейкія іншыя рашэнні прымаць. Гэта таксама будзе фактарам, які будзе ўплываць на больш шырокае выкарыстанне мовы”, ― кажа Васілевіч.

Тое ж, кажа Рыгор Васілевіч, павінна тычыцца і суддзяў з пракурорамі ― яны мусяць ведаць беларускую мову і весці на ёй судовыя працэсы.

Госць Еўрарадыё прыгадвае, што ў краіне існуе закон “Аб дзяржаўнай службе”, паводле якога чыноўнікі абавязаныя валодаць абедзвюма дзяржаўнымі мовамі. Калі ж дзяржслужачы гэтую норму парушае, то пакараннем можа стаць звальненне.

Дэпутатам парламента Рыгор Васілевіч прапаноўвае не толькі прымаць законы адразу на дзвюх мовах, але і палову сваіх пасяджэнняў праводзіць па-беларуску. Каб прынцып роўнасці моў выконваўся на практыцы.

Чаму дэпутаты супраць заканадаўства па-беларуску? Абмяркоўваем з Аленай Анісім

Цалкам размову з Рыгорам Васілевічам можна паглядзець тут:

Слухаць ці спампаваць ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі