Калона рускай бронетэхнікі перайшла мяжу Украіны (фота)

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў маскоўскі карэспандэнт The Guardian Шон Уокер. Журналіст паведаміў, што стаў сведкам перасячэння мяжы расійскай тэхнікай. 

Спецкарэспандэнт The New Times паведаміў, што ў калоне бронетэхнікі рухаюцца некалькі дзесяткаў БМП, ваенныя машыны пяхоты, ваенныя грузавікі, якія цягнуць за сабой артылерыю, перадае УНІАН

Міністэрства замежных спраў Расіі патрабуе ад Украіны спыніць агонь у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, каб "гарантаваць бяспеку" дастаўкі гуманітарнага грузу. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве расійскага дыпламатычнага ведамства. 

Тым часам, кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін па выніках размовы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым паведаміў у Twitter, што РФ са свайго боку нясе адказнасць за дзеянні тэрарыстаў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі