Каля 17 тысяч беларусаў жывуць з ВІЧ-пазітыўным статусам

Каля 17 тысяч беларусаў жывуць з ВІЧ-пазітыўным статусам

Каля 17 тысяч беларусаў маюць ВІЧ-пазітыўны статус, паведамляе БЕЛТА за спасылкай на прэс-цэнтр Міністэрства аховы здароўя. Паказнік захворвання ВІЧ-інфекцыяй за 10 месяцаў 2016 года склаў 20,8 на 100 тысяч насельніцтва і супастаўны з паказнікам аналагічнага леташняга перыяду (19,9 на 100 тысяч насельніцтва).

Часцей за ўсё інфекцыя перадаецца палавым шляхам — 72,6% выпадкаў, а выяўляецца пераважна ў людзей ва ўзросце ад 40 гадоў — 33,6%, другой паводле значнасці з'яўляецца ўзроставая група 30-34 гады — 24,2%.

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ва ўсіх краінах свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ-інфекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі