Каля 200 паштовых аддзяленняў у вёсках Магілёўшчыны зачыняць

Ліквідуюць першы за ўсё маларэнтабельныя і нерэнтабельныя аддзяленні — іх заменяць мабільнымі пунктамі дастаўкі пошты. Аднак вяскоўцы з такімі захадамі нязгодныя і нават пратэстуюць. Напрыклад, у вёсцы Галічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці мясцовыя жыхары правялі сход у абарону сваёй пошты. Яны абураюцца тым, што цяпер ім стане складана аплачваць мабільныя тэлефоны і паслугі сувязі. Людзі прызвычаіліся атрымліваць на пошце пенсію, сюды ж, як у краму, прывозяць танныя прадукты.


 
Паводле сённяшніх стандартаў, паштовае аддзяленне павінна абслугоўваць да 2 тысяч чалавек. На Магілёўшчыне мала вёсак з такой колькасцю насельніцтва. З публікацыяў у рэгіянальнай прэсе вядома, што ў 2013 годзе Белпошта зачыніць 278 стацыянарных аддзяленняў сувязі і заменіць іх на 23 мабільныя. Плануецца адчыніць 7 гарадскіх паштовых аддзяленняў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі