Каля 40% мігрантаў не атрымаюць прытулак у Еўрасаюзе

Каля 40% мігрантаў не атрымаюць прытулак у Еўрасаюзе

Паводле ацэнак Еўракамісіі, атрымаць прытулак у ЕС не змогуць каля 40% мігрантаў, якія прыбылі так званым балканскім маршрутам. Пра гэта піша Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Бруселі.

Паводле інфармацыі выдання, якія перадае ru.delfi.lt, гэты прагноз пацвярджаюць звесткі еўрапейскага памежнага агенцтва Frontex. За апошнія месяцы колькасць сірыйцаў, якія перапраўляліся з Турцыі ў Грэцыю, знізілася, а вырасла доля іракцаў і афганцаў.

Так, Frontex адзначае, што ў верасні 2015 г. 69% мігрантаў, якія перабраліся праз Турцыю ў Грэцыю, былі сірыйцамі, а ў студзені 2016-га іх доля склала толькі 39%. Колькасць іракцаў і афганцаў, якія перабраліся ў ЕС праз Турцыю, за гэты час вырасла, адпаведна, з 8% да 25% і з 18% да 24%. Але ў ЕС, паводле статыстыкі, грамадзяне Сірыі маюць болей шанцаў на атрыманне прытулку, чым жыхары Ірака і Афганістана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі