Каля кавярні ў цэнтры Масквы адбылася перастрэлка
У цэнтры Масквы адбылася перастрэлка, у якой загінулі два чалавекі і восем былі параненыя. Чацвёра параненых шпіталізаваныя, яшчэ чацвёра атрымалі лёгкія раненні і былі адпушчаныя пасля меддапамогі.
Як інфармуюць расійскія СМІ, здарэнне адбылося ўвечары ў панядзелак, 14 снежня, каля ўваходу ў кафэ-бар "Элемент". У групе з 10 чалавек адбыўся канфлікт, падчас якога некаторыя з удзельнікаў пачалі страляць.
Фота: Fotolia/ spotmatikphoto