Каля кінатэатра “Перамога” працавала група размініравання
Хутчэй за ўсё гэта быў чарговы хуліганскі жарт. Праваахоўнікі яшчэ не раз’ехалася з месца здарэння, а кінатэатр ужо запрашаў на самы позні сеанс
Каля 18-й гадзіны раён сталічнай вуліцы Іінтэрнацыянальнай ачапіла ДАІ. Відаць было, што за кардонам рупілася брыгада размініравання.
“Гэта ў кінатэатры”, — падказваюць у кавярні, што стаіць насупраць “Перамогі”.
Інфармацыі пакуль мала, але выглядае, што здарэнне класічнае: патэлефанаваў тэлефонны тэрарыст і паведаміў пра бомбу. Па просьбе міліцыі на месца прыбылі і ратаўнікі. Для падстрахоўкі. Але нічога страшнага не здарылася.
Самі супрацоўнікі “Перамогі” здарэнне не каментуюць. Нават у такі складаны момант яны, напэўна, клапоцяцца, каб не распужаць кліентаў, і запрашаюць да сябе ў 21.00. У кінатэатры пакажуць стужку “Кошт чалавека”.
ФОТА relax.maxi.by