Каля Крыма выратавалі катамаран з пяццю беларускімі турыстамі

Каля Крыма выратавалі катамаран з пяццю беларускімі турыстамі

Каля берагоў Крыма расійскія памежнікі выратавалі катамаран з беларускімі турыстамі, перадае сайт Сімферопаля са спасылкай на прэс-службу Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Рэспубліцы Крым.

8 жніўня каля 18-й гадзіны памежны вартавы карабель у Чорным моры прыняў радыёсігнал аб дапамозе ад капітана замежнай яхты тыпу "катамаран". Яхта ішла пад беларускім сцягам, портам прыпіскі мела Брэст. За 3-4 мілі ад берагу беларускі карабель пацярпеў бедства ў вынку ўзмацнення ветру.

Ужо праз паўгадзіны экіпаж вартавога катэра "Мангуст" дапамог беларускай яхце. Пяцярых падарожнікаў расійскія памежнікі прынялі на борт свайго карабля, а яхту адбуксіравалі ў бухту Ціхая.

выявілася, што пяць турыстаў з Беларусі вырашылі правесці свой адпачынак у марскім круізе па Крымскім узбярэжжы. 

Ніхто падарожнікаў падчас здарэння не пацярпеў. 10 жніўня яны працягнулі сваё падарожжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі