Каля ўкраінскай мяжы сабраныя 33 тысячы расійскіх вайскоўцаў

Ён выказаў меркаванне, што антытэрарыстычная аперацыя можа стаць падставай для ўварвання Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны.  

Коваль адзначыў, перадае УНІАН, што ўдарныя групоўкі паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны сапраўды створаныя. Іх агульная колькасць складае да 33 тысяч вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі і да 160 танкаў.

"Асабліва магутныя групоўкі знаходзяцца на тэрыторыі Крыма (23 тысячы вайскоўцаў РФ). Не менш магутныя знаходзяцца ад Чарнігава да Таганрогскага напрамку. Там разгорнутыя гатовыя пункты кіравання. І ўсе тыя меры, якія праводзяцца цяпер на тэрыторыях, прылеглых на ўсход нашай дзяржавы, кажуць пра тое, што ідзе выразная дэманстрацыя ў падрыхтоўцы ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі на вядзенне актыўных баявых дзеянняў", — заявіў Коваль.

Фота — mil.gov.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі