Каманда Святланы Ціханоўскай прапанавала свой план на "дзень выбараў"

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Каманда Святланы Ціханоўскай звярнулася да беларусаў у сувязі з "адзіным днём галасавання". 25 лютага рэжым Лукашэнкі арганізуе галасаванне, паводле вынікаў якога мае намер сфармаваць Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Лідарка дэмсіл нагадала, што 25 лютага ў беларусаў не будзе ніякага выбару.

"У бюлетэнях няма імёнаў тых, хто прапануе рэальныя перамены. Няма людзей, якія скажуць праўду пра праблемы. Таму што рэжым дапусціў да "выбараў" толькі зручных яму марыянетак", — адзначыла яна. Хоць "прапаганда напэўна раскажа пра выключную яўку ў дзень галасавання". Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не ўдзельнічаць "у гэтым бессэнсоўным фарсе", праігнараваць яго.

Гэта дзень, перакананыя ў яе штабе, можна правесці з вялікай карысцю: прыгатаваць што-небудзь смачнае і пачаставаць сяброў, схадзіць у музей або заняцца спортам. Яшчэ адзін варыянт — застацца дома і паглядзець анлайн-марафон "Выбіраю Новую Беларусь", які ладзяць дэмакратычныя сілы. Падчас марафону яго ўдзельнікі — палітыкі і эксперты — будуць казаць пра тое, як змяніць сітуацыю ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі