Камітэт абвяргае чуткі пра смерць Някляева
Камітэт дзяржбяспекі абвяргае звесткі пра смерць Уладзіміра Някляева, якія з’явіліся ў інтэрнэце, паведамляе БелаПАН.
Як заявіў сёння прэс-сакратар камітэту Аляксандр Антановіч, “мы абвяргаем чуткі пра тое, што Някляеў памёр. Гэтыя чуткі адназначна не маюць пад сабой ніякай асновы”.
Між тым, адвакат экс-кандыдата Тамара Сідарэнка ўжо другі дзень спрабуе сустрэцца ў СІЗА КДБ са сваім падабаронным. Супрацоўнікі ізалятара запэўніваюць, што ўсе пакоі для такіх сустрэчаў занятыя.