Камп’ютар, мабільны і флэшкі канфіскавалі ў Міхася Башуры

28 снежня а 14-й гадзіне на кватэру да літаратара і выдаўца Міхася Башуры прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
Дома была толькі 10-гадовая дачка Башураў, якая невядомым людзям дзверы не адчыніла. З працы тэрмінова прыехала жонка Міхася Башуры.

Ёй прад'явілі пасведчанне супрацоўнікаў КДБ і запыталіся, дзе муж, на што яна адказала, што яго зараз няма. Тады ёй прад'явілі пастанову на ператрус, які працягваўся больш за тры гадзіны.

У выніку канфіскавалі ноўтбук дачкі, 2 цвёрдыя дыскі, флэш-карты, карты памяці, сім-карты, мабільны тэлефон, асабістыя паперы і дакументы па працы Міхася Башуры. Таксама сярод канфіскаваных рэчаў -- пасведчанне сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Напрыканцы ператрусу жонцы Міхася Башуры, паведамілі, што яе мужу трэба як найхутчэй з’явіцца ў іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі