Камп’ютарны вірус атакаваў Чарнобыльскую АЭС, не працуе яе сайт

Камп’ютарны вірус атакаваў Чарнобыльскую АЭС, не працуе яе сайт

Камп’ютарны вірус атакаваў Чарнобыльскую АЭС. Як інфармуе hromadske.ua, гэта пацвердзіла прэс-служба Дзяржаўнага агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння. Аднак тэхналагічныя сістэмы станцыі працуюць у звычайным рэжыме, часткова не працуюць сістэмы радыяцыйнага маніторынгу. Яго здзяйсняюць у ручным рэжыме.

Як паведамляла Еўрарадыё, маштабная хакерская атака адбылася 27 чэрвеня. Новы камп’ютарны вірус (мяркуецца, што гэта Petya.A), падобны да сумнавядомага WannaCry, атакаваў украінскія банкі, дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, СМІ, дзяржаўныя ведамствы, кіеўскае метро, аэрапорт “Барыспаль”. Вірусная атака закранула таксама Расію і Беларусь. Вірус шыфруе інфармацыю на жорсткім дыску камп’ютара і патрабуе грошы за аднаўленне яго працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі