Канал "Беларусь-5" пачне вяшчанне 21 кастрычніка

Пабачыць першы нацыянальны спартовы канал змогуць толькі абаненты тых аператараў, якія заключылі (ці заключаць) дамовы з "Беларусь-5", паведамляе "Прессбол" са спасылкай на дырэктара канала Паўла Булацкага.

У праграме тэлеканала на 21-27 кастрычніка — КХЛ, баскетбольная Ліга ВТБ, матчы чэмпіяната Беларусі па футболе, адборачны турнір на футбольны чэмпіянат свету 2014 года, жывыя трансляцыі з выніковага тэніснага турніра ў Стамбуле. А ў першы дзень вяшчання — паўтор таварыскага матча Беларусь — Японія.

Фота: uvaga.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі