Канцэрт “Варвары блюзу” адменены ў другі раз
Мікалай Аруцюнаў і Ігар Варашкевіч ізноў не змогуць сыграць разам. Арганізатары тлумачаць чарговы перанос тэхнічнымі прычынамі. Магчыма, канцэрт пройдзе ўвосень
“Варвары блюзу” мусілі адбыцца 20 сакавіка ў клубе “Гудвін”.
“У нас узніклі свае ўнутраныя пытанні тэхнічнага характару. І мы пакуль адклалі гэтае пытанне ў доўгую скрыню. Усё ў парадку! Магчыма, зробім канцэрт увосень”, — распавядае Еўрарадыё арганізатар імпрэзы Павел Кашырын .
Нагадаем, першапачаткова канцэрт быў запланаваны на 20-га лютага. Але быў перанесены праз хваробу музыкаў.