Кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў вылучаныя ўжо больш за 350 чалавек

Кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў вылучаныя ўжо больш за 350 чалавек

На месцы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучаныя ўжо 359 чалавек, перадае БЕЛТА са спасылкай на Цэнтрвыбаркам.

Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў зафіксаваная ў Мінску — 80 чалавек. Агулам у выбаркамы краіны паступіла 452 камплекты дакументаў ад патэнцыйных кандыдатаў. Між тым, у Палаце прадстаўнікоў усяго 110 месцаў.

Згодна з зацверджаным графікам выбарчай кампаніі, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 1 жніўня. Іх рэгістрацыя завершыцца 11 жніўня. Потым па 10 верасня будзе ісці этап перадвыбарчай агітацыі.

Выбары пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі