Кандыдаты на пасаду кіраўніка Еўрапарламента — супраць пашырэння ЕС
Жан-Клод Юнкер і Марцін Шульц — асноўныя сапернікі ў барацьбе за пасаду старшыні Еўрапарламента — выказаліся супраць пашырэння Еўрасаюза.
Пра гэта яны заявілі падчас тэлевізійных дэбатаў, якія прайшлі ў чацвер, 8 мая, паведамляе ru.delfi.lt.
"У бліжэйшыя пяць гадоў ні Украіна, ні якая-небудзь іншая еўрапейская краіна не зможа ўступіць у Еўрасаюз", — заявіў Жан-Клод Юнкер. Разам з тым абодва прэтэндэнты ў вырашэнні ўкраінскага крызісу выступілі за дыпламатычныя намаганні і нарошчванне ціску на Расію з дапамогай санкцый.
Фота Марціна Шульца — Scanpix