Кангрэс ЗША прыняў санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў
1 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла закон аб прадастаўленні дапамогі Украіне і санкцыях супраць Расіі.
Законапраект падтрымалі 378 кангрэсмэнаў, супраць былі 34, паведамляе РБК. У законе прапісана і прадастаўленне Украіне гарантый па крэдыце на 1 млрд долараў.
Кангрэс ухваліў увядзенне візавых і эканамічных санкцый супраць расійскіх чыноўнікаў, якіх яны лічаць вінаватымі ў "падрыве тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Таксама ў законе пазначана ўвядзенне санкцый супраць асоб, "уцягнутых ў карупцыю істотных маштабаў або адказных за яе".
Гаворка ідзе пра замарожванне актываў і адмове ў выдачы амерыканскіх ўязных віз. Пры гэтым санкцыі могуць распаўсюджвацца не толькі на гэтых асоб, але і на іх бізнэс-партнёраў і чальцаў сем'яў. Такім чынам, санкцыі могуць закрануць значна большай колькасці асоб, чым уведзеныя прэзідэнтам ЗША.
На мінулым тыдні гэтыя прапановы падтрымаў Сенат ЗША.
Фота — prousa.ru