Кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 19 верасня

У беларускім МЗС парталу tut.by пацвердзілі гэтую інфармацыю. 

Апошняя сустрэча кантактнай групы Украіна-АБСЕ-Расія прайшла ў Мінску 5 верасня ў "Прэзідэнт-гатэлі". На ёй быў падпісаны пратакол аб спыненні агню. 

У пасяджэнні прымуць удзел пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, спецпрадстаўнік АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні. Інтарэсы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік на сустрэчы ў Мінскупрадстаўляюць прэм'ер-міністр ДНР Аляксандр Захарчанка, першы віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін, кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі і старшыня Вярхоўнага савета ЛНР Аляксей Каракін. 

Фота — Telegraf-EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі