Кантрабандныя цыгарэты, якія везлі з РБ у РФ, замаскіравалі замарожанай ягадай

Затрыманы груз / ctu.customs.gov.ru
Затрыманы груз / ctu.customs.gov.ru

Кантрабандныя цыгарэты, якія везлі з Беларусі ў Расію, замаскіравалі замарожанай ягадай, паведамляе прэс-служба расійскай мытні. Груз, які быў у грузавіку, перахапіла мабільная група смаленскіх мытнікаў. Яго кошт ацанілі амаль на 600 тысяч долараў.

Паводле дакументаў, 20 тон замарожанай вішні кітайскай вытворчасці везлі ў Маскву. Сярод яго мытнікі і знайшлі скрынкі з цыгарэтамі.

Перад гэтым на Смаленшчыне затрымлівалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў.

Кантрабандныя цыгарэты, якія везлі з РБ у РФ, замаскіравалі замарожанай ягадай
ctu.customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі