Карла III каранавалі ў Лондане

Кароль Карл III / Daily mail
Кароль Карл III / Daily mail

Караля Карла III афіцыйна каранавалі ў Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане. Урачыстая цырымонія адбылася ў суботу 6 траўня.

Цырымонію праводзіў архібіскуп Кентэрберыйскі. У Вэстмінстэрскім абацтве сабраліся ганаровыя госці, сярод якіх прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, члены каралеўскай сям'і, кіраўнікі іншых дзяржаў.

Урачыстасці з нагоды каранацыі на гэтым не заканчваюцца: яны працягнуцца 6 траўня і ў наступныя дні. За асноўнымі мерапрыемствамі анлайн сочаць мільёны чалавек па ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі