Катар заявіў пра выхад з Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты

Катар заявіў пра выхад з Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты

Катар заявіў пра выхад з Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты з 1 студзеня наступнага года. Катарскі міністр энергетыкі Саад Шэрыда аль-Каабі лічыць, што гэты крок не паўплывае на арганізацыю і кошт на "чорнае золата", які прагназуе на ўзроўні 70-80 долараў за барэль. Ён назваў рашэнне аб выхадзе Катара "тэхнічным". З наступнага года яго краіна будзе засяроджвацца на здабычы прыроднага газу, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Адзначаецца, што навіна пра будучы выхад Катара з Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты замарудзіла рост кошту нафты маркі Brent. Да заявы міністра барэль каштаваў 63,32 долара, пасля — $62,09.

У склад арганізацыі на сённяшні дзень уваходзяць 15 краін, пераважна з Азіі і Афрыкі. Яна існуе з 1960-х гадоў, яе нефармальным лідарам з'яўляецца Саудаўская Аравія. Як інфармуе meduza.io, Арганізацыя краін — экспарцёраў нафты ў 1970-я гады навучылася павышаць сусветныя цэны на нафту з дапамогай эмбарга на пастаўкі і зніжэнне здабычы. Катар быў у яе складзе амаль ад самага пачатку, па здабычы нафты ён займае толькі 11-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі