Усе катастрофы беларускіх ваенных самалётаў (інфаграфіка)
Следчы камітэт вызначыў прычыны падзення штурмавіка Су-25 у Лідскім раёне. Колькі ўсяго машын згубіла беларуская авіяцыя?
Следчы камітэт апублікаваў вынікі расследавання авіякатастрофы ваеннага самалёта Су-25 30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне. Лётчык катапультаваўся, калі пераканаўся, што самалёт зваліцца не ў населеным пункце. Пры падзенні Су-25 цалкам разбурыўся і згарэў.
Следчы камітэт вызначыў, чаму ўпаў штурмавік Су-25 у Лідскім раёне
Еўрарадыё ўзгадвае, калі разбіваліся нашы ваенныя самалёты і чым гэта скончылася.
За гады незалежнасці ў Беларусі разбіліся 8 баявых самалётаў. Агулам з 1996 года войскі ВПС і СПА Беларусі згубілі 9 баявых машын страцілі. Загінулі 10 лётчыкаў. Адзін самалёт пацярпеў катастрофу падчас авіясалону ў польскім горадзе Радам. Прапануем вам мапу катастроф беларускіх ваенных самалётаў. Каб паглядзець інфармацыю па кожным выпадку, клікніце на самалёт.