Казахстан яшчэ на крок стаў бліжэйшы да Еўрасаюза

Казахстан яшчэ на крок стаў бліжэйшы да Еўрасаюза

17 сакавіка Казахстан ратыфікаваў Пагадненне аб пашыраным супрацоўніцтве з краінамі Еўрапейскага саюза. Міністр замежных спраў Казахстана Ерлан Ідрыс так ахарактарызаваў падпісанне:

“Гэта палягчэнне візавага рэжыму для грамадзян Казахстана, наданне Казахстану статуса краіны з рынкавай эканомікай, а таксама выключэнне казахстанскіх авіякампаній з абмежавальных спісаў”, — паведамляе партал kapital.kz.

На сённяшні дзень Еўрасаюз з’яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў і інвестараў Казахстана. Палова таваразвароту і больш чым палова прыцягнутых замежных інвестыцый краіны прыпадаюць на долю дзяржаў ЕС.

Казахстан з Беларуссю ўваходзіць у Мытны саюз і ў Еўразійскі эканамічны саюз. І ў параўнанні з нашай краінай часам мае больш выгадныя ўмовы знешняга гандлю.

Казахстан яшчэ на крок стаў бліжэйшы да Еўрасаюза
Фота: kapital.kz

Ці стане пасля гэтага пагаднення Казахстан бліжэйшы, чым Беларусь, яшчэ і да Еўрасаюза?

Казахстан яшчэ на крок стаў бліжэйшы да Еўрасаюза

Тут і параўноўваць няма чаго, кажа палітолаг Андрэй Елісееў. Паводле яго слоў, у Беларусі няма нават базавага Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве з ЕС, а Казахстан падпісаў яго яшчэ ў канцы 1990-х. І цяперашняе падпісанне — гэта ўжо другі этап.

Беларусь адназначна стаіць за Казахстанам [па шчыльнасці сувязяў з ЕС]. Мы ўвогуле адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая дагэтуль не мае базавага пагаднення з Еўрасаюзам. Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве сярод постсавецкіх краін не мае яшчэ толькі Туркменістан, але і ён прынамсі заключыў з ЕС гандлёвае пагадненне. А Беларусь нават у гандлёвай сферы дагэтуль кіруецца эканамічным пагадненнем 1989 года паміж СССР і ЕС”, — кажа Елісееў.

І дадае, што нават у межах Усходняга партнёрства, у якім пашанцавала быць нашай краіне, мы выключаныя з двухбаковага трэку, бо не маем адпаведнай прававой базы.

Разам з гэтым, па словах палітолага, дакумент, падпісаны Казахстанам 17 сакавіка, не супярэчыць еўразійскім пагадненням. Ён толькі задае агульныя межы эканамічным адносінам паміж краінамі, вызначае фармат сустрэчаў па палітычных пытаннях і фармат абмеркаванняў у розных сферах, такіх як энергетыка, правы чалавека і іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі