Казлюк: супрацоўнікі Акрэсціна самі адключаюць ацяпленне ва ўсім памяшканні
Праваабаронца Анісія Казлюк правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 20 дзён. Пасля выхаду адтуль яна паведаміла, што страціла 7 кг вагі, менструальны цыкл і імунітэт.
Дзяўчына піша, у якіх умовах трымаюць адміністарцыйных арыштаваных у ЦІПе.
"Твая магчымасць сцяліць нешта на халодную металічную лаўку залежыць ад таго, як ты хіхікаеш з тупых жартаў таварыша маёра.
На Акрэсціна людзям не выдаюць матрацы і бялізну, адтуль дзяўчаты прыязджаюць з сінімі нагамі, як у жнівеньскіх сведчаннях. Супрацоўнікі ЦІП адключаюць ацяпленне ва ўсім памяшканні, самастойна. Пра гэта трэба крычаць", — піша Казлюк у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Дзяўчыну і яе хлопца Юлія Ільюшчанку затрымалі 31 студзеня, калі яны ішлі па Мінску са швейцарскай журналісткай Люцыяй Чыркі. Швейцаркскую журналістку адпусцілі пасля ўмяшання амбасады, А Казлюк і Ільюшчанку засудзілі. Хлопец адбываў тэрмін у Жодзіне, дзе захварэў на COVID-19. Ён таксама апісваў бесчалавечныя ўмовы, у якіх трымаюць арыштаваных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.