КДБ Беларусі затрымаў дырэктара ўкраінскага прадпрыемства

КДБ Беларусі затрымаў дырэктара ўкраінскага прадпрыемства

У Беларусі КДБ затрымаў дырэктара ўкраінскага прадпрыемства “Завод уцяжарвальнікаў” (горад Канстанцінаўка Данецкай вобласці). 39-гадовы Аляксандр Скіба прыехаў у камандзіроўку на Мінскі трактарны завод (з ім існуе дамова аб пастаўках прадукцыі, якая выкарыстоўваецца на МТЗ) 15 лістапада і ў тоў жа дзень збіраўся вярнуцца на радзіму. Аднак на наступны дзень патэлефанаваў жонцы з беларускага нумару і паведаміў пра сваё затрыманне. У чым яго абвінавачваюць, пакуль невядома, інфармуе сайт lb.ua.

Адзначаецца, што з прадпрыемства з Канстанцінаўкі прыйшоў ліст украінскаму паслу ў Беларусі Ігару Кізіме, якога просяць дапамагчы ў высвятленні лёсу Аляксандра Скібы, у яго вызваленні і вяртанні на радзіму.  

Як паведаміла Еўрарадыё першы сакратар пасольства Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала, сітуацыю з затрыманнем Скібы яны пакуль не каментуюць, бо “не маюць дакладных звестак”. Украінскія дыпламаты займаюцца праверкай інфармацыі.

Дарэчы, нядаўна стала вядома пра затрыманне ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць у шпіянажы.

КДБ Беларусі затрымаў дырэктара ўкраінскага прадпрыемства
Фота: lb.ua
КДБ Беларусі затрымаў дырэктара ўкраінскага прадпрыемства

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі