КДБ сцвярджае, што ў Беларусь даслалі выбухоўку з Украіны праз Італію

"Выбухоўка, схаваная ў настольныя электрычныя пліты" / Скрыншот з відэа АНТ
"Выбухоўка, схаваная ў настольныя электрычныя пліты" / Скрыншот з відэа АНТ

У сераду на тэлеканале АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра тое, як "украінскія спецслужбы рыхтавалі тэракт у Беларусі на Дзень Перамогі". Напярэдадні яго анансаваў старшыня КДБ Іван Тэртэль. Затрыманыя 4 чалавекі —  Ганна Cавачкіна, Андрэй Грыгор'еў, Вікторыя Волчак, Таццяна Русак. Яны — падазраваныя ў "здрадзе дзяржаве" і "падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму". Па версіі дзяржбяспекі, іх знаёмы Валерый Водзін з Барысава (на здымку знізу), які цяпер жыве ва Украіне, папрасіў забраць дзве пасылкі, каб пасля іх схаваць і паведаміць каардынаты. А гэта была "выбухоўка, схаваная ў настольныя электрычныя пліты" для арганізацыі тэракту ў РБ. Пра гэта маладыя людзі не ведалі.

КДБ cцвярджае, што пасылкі для канспірацыі былі высланыя з Украіны ў Італію, а ўжо адтуль — у Беларусь, і што Водзін дзейнічаў па заданні ўкраінскай ваеннай разведкі. У сакавіку 2023-га пасылкі прыйшлі ў Мінск. Іх забралі. А пасля дзяржбяспека правяла затрыманні (нібыта мелі інфармацыю пра пасылкі). Сцвярджаецца, што ў плітах была схаваная выбухоўка амерыканскай вытворчасці. Яе агульная вага складае 2 кг.

У фільме падкрэсліваецца, што затрыманыя "прызналі віну, даюць паказанні" і што ім пагражае нават смяротнае пакаранне.

Нельга выключаць, што ад пачатку гэта была правакацыя, прыдуманая ў Мінску.

КДБ сцвярджае, што ў Беларусь даслалі выбухоўку з Украіны праз Італію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі