КДБ залічыў Пуцілу і Пратасевіча да асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму
Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч унесеныя ў пералік арганізацыяў і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Спіс размешчаны на сайце КДБ, змены ў яго дададзеныя 18 лістапада.
Пуціла трапіў у спіс як заснавальнік ТГ-каналаў, а Пратасевіч — як (ужо былы) галоўны рэдактар гэтых каналаў. Некалькі месяцаў таму Пратасевіч пакінуў праект.
Раней Генпракуратура паведаміла, што просіць у Польшчы выдаць абодвух хлопцаў. Супраць іх пачалі справу па некалькі артыкулах Крымінальнага кодэкса — па фактах "здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці" (ч. 3 арт. 130), "арганізацыі масавых беспарадкаў" (ч. 1 і ч. 3 арт. 293) і "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 і ч. 2 арт. 342).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.