Кэры прапанаваў Маскве выбар паміж санкцыямі і Мінскімі дамоўленасцямі

Кэры прапанаваў Маскве выбар паміж санкцыямі і Мінскімі дамоўленасцямі

Масква можа выбіраць паміж далейшым дзеяннем санкцый супраць Расіі ці мерамі па рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей наконт Данбасу. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Як перадае interfax.by, заява прагучала пасля сустрэчы ў Парыжы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЗША, Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі. У ёй таксама прыняла ўдзел кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні.

На сустрэчы абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з сітуацыяй у Сірыі, Емене, Лівіі ды Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі