КХЛ адмяніла штраф Касціцыну за сілавы прыём (відэа)
Спартова-дысцыплінарны камітэт КХЛ разгледзеў эпізод, які адбыўся на 42-х хвіліне матчу “Лада” — “Сочы”.
Абаронца гаспадароў Карал Слобада атрымаў траўму пасля сутыкнення з Андрэем Касціцыным ля борту.
Камітэт прызнаў выкананне сілавога прыёму чыстым і адмяніў штраф Касціцыну. Паводле экспертаў, Слабада ў самы апошні момант развярнуўся да атакуючага спінай, што і стала прычынай траўмы, піша Прессбол.