КХЛ аштрафавала "Ёкерыт" за інцыдэнт з гімнам РБ у Хельсінкі

КХЛ аштрафавала "Ёкерыт" за інцыдэнт з гімнам РБ у Хельсінкі

Кантынентальная хакейнай ліга аштрафавала "Ёкерыт" на 1,3 тысячы долараў за інцыдэнт з гімнам Рэспублікі Беларусь у Хельсінкі. Перад матчам з мінскім "Дынама" была ўключана іншая мелодыя. "Ёкерыт" заявіў пра "тэхнічную праблему" і прынёс прабачэнні дынамаўцам. Аднак у беларускім клубе, у нацыянальнай федэрацыі былі абураны, убачылі ў гэтым палітыку, "абразу беларускага народу" і паскардзіліся ў КХЛ.

Матч чэмпіянату КХЛ "Ёкерыт" выйграў з лікам 2:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі