Кідальнікі молата Дзевятоўскі і Ціхан не ведаюць, чым скончыўся іх cуд
Справу беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана супраць Міжнароднага алімпійскага камітэта абяцалі разгледзець цягам вясны. Вясна заканчваецца, а рашэння суда дагэтуль няма, кажа Еўрарадыё Вадзім Дзевятоўскі. Дзевятоўскі: “Ну, мы вось і чакаем, як пачалася вясна. Бо на судзе менавіта так і сказалі – на працягу вясны. Але на сённяшні дзень з таго боку нічога не чуваць. Пакуль ніякіх увогуле навінаў, усе ў чаканні. Тут нават тыя, хто скептычна і з недаверам ставіліся да нас, ужо пачынаюць задумвацца. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра. Мы разлічваем на справядлівае рашэнне”.
Нагадаем, што беларускіх кідальнікаў молата Дзевятоўскага і Ціхана Міжнародны алімпійскі камітэт абвінаваціў ва ўжыванні допінгу на Алімпіядзе ў Пекіне і пакараў пажыццёвай дыскваліфікацыяй. А таксама пазбавіў заваяваных медалёў.
Спартоўцы не пагадзіліся з абвінавачваннем і падалі на МАК у суд. Апошняе судовае паседжанне па гэтай справе праходзіла ў судзе Лазаны 25-27 студзеня.
Пакуль справа з вяртаннем медалёў зацягваецца, Дзевятоўскі паспеў стаць дэпутатам Наваполацкага гарсавета.
Дзевятоўскі: “Так, я стаў дэпутатам, перамог з вялікім адрывам. Кандыдат ад БНФ зняўся, яшчэ была настаўніца – за яе аддалі каля 200 гадасоў, а за мяне недзе 940. Я нават прапаноўваў апазіцыі – каму трэба, няхай пералічаць”.