Кіеўская міліцыя гатовая штурмаваць захоплены будынак горадміністрацыі

У выпадку, калі ў бліжэйшы час міліцыянтаў не адпусцяць, праваахоўнікі будуць штурмаваць будынак Кіеўскай гарадской адміністрацыі, занятае актывістамі Еўрамайдану. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.


У штабе Еўрамайдану адмаўляюць факт захопу міліцыянтаў і называюць гэта свядомай правакацыяй.



Між тым актыўныя пратэсты ахапілі ўжо 8 рэгіёнаў Украіны. Пратэстоўцы штурмуюць будынкі абласных адміністрацый у Жытоміры, Хмяльніцкім, Роўне, Цярнопалі, Чарнаўцах, Івана-Франкоўску і Львове. Апроч таго, мітынгі ў падтрымку Еўрамайдану адбываюцца ў іншых рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі