Кіраўнік МУС Украіны дазволіў выкарыстоўваць баявую зброю
Віталь Захарчанка 20 лютага паведаміў, што падпісаў загады выдаваць праваахоўнікам баявую зброю.
Таксама выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў дазволіў яе выкарыстанне. "У рамках работы Антытэрарыстычнага цэнтра пры Службе бяспекі Украіны мною падпісаныя адпаведныя загады — праваахоўнікам выдадзеная баявая зброя і яна будзе выкарыстаная ў адпаведнасці з законам Украіны "Аб міліцыі", — цытуе заяву РІА "Новости".
Адзначым, што яшчэ да гэтага праваахоўнікі выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю супраць пратэстоўцаў у Кіеве.
Фота — AFP і з сацыяльных сетак