Кіраўнік МУС Украіны назваў паводзіны "Сашко Білого" дыверсіяй і здрадай
Вядомы актывіст "Правага сектару" можа трапіць за краты.
Арсен Авакаў пабачыў у сацсетках скандальнае відэа, на якім "Сашко Білы" (сапраўднае прозвішча Музычка) ў раённай пракуратуры ў Роўна, на вачах у журналістаў і спалоханага міліцыянера, збіваў ды прыніжаў аднаго з супрацоўнікаў.
"100% свінства і нават больш, — напісаў міністр унутраных спраў у Facebook. — І гэта не гіпертрафаваная праява пошуку справядлівасці. Гэта 100% дыверсія супраць веры людзей у магчымы парадак. Такая пачварная нахабнасць і хамская пагарда да чалавека — большая здрада Майдана, чым можа падавацца... Наколькі ведаю, пракуратура рэагуе. Калі ўбачу, што гэта не так — адрэагую я".
Нагадаем, нядаўна нацыяналіст наведаў паседжанне прэзідыума мясцовай абласной рады. Трымаючы ў руках аўтамат Калашнікава, "Сашко Білы" запатрабаваў правесці поўную люстрацыю ўлады ў вобласці.
Увага, на відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!