Кіраўнік МЗС Германіі: Маем вялікую надзею, што Лукашэнка прыедзе ў Брусель

Кіраўнік МЗС Германіі: Маем вялікую надзею, што Лукашэнка прыедзе ў Брусель

Падчас сустрэчы міністры замежных спраў Беларусі і Германіі Уладзімір Макей і Зігмар Габрыэль абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва і дыялогу па лініі Беларусь-ЕС, узаемадзеяння па палітычнай, эканамічнай ды іншых сферах. Пра гэта міністр Уладзімір Макей расказаў журналістам па заканчэнні перамоў з нямецкім калегам. У адказ Зігмар Габрыель выказаў надзею на далучэнне Беларусі да Савета Еўропы.

Зігмар Габрыэль: “Нягледзячы на наяўнасць такіх момантаў, як унутраная ліберальнасць, правы чалавека, у нас атрымалася зняць санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку Еўрапейскага Саюза. І цяпер у нас атрымліваецца лепш супрацоўнічаць. Я бы хацеў, каб некалі Беларусь была прадстаўленая ў Савеце Еўропы — там ужо 47 дзяржаў і толькі адна не прадстаўленая. Думаю, некалі ў нас гэта атрымаецца. Зразумела, застаюцца складаныя тэмы: грамадзянскія правы і правы чалавека, прынцыпы прававой дзяржавы і дэмакратыя — тут таксама ёсць канфлікт, але я думаю, што мы знайшлі шляхі для абмеркавання і гэтых складаных тэм. Мы цяпер знаходзімся напярэдадні саміту Усходняга партнёрства, на якім Беларусь таксама будзе прадстаўленая, і мы маем вялікую надзею, што кіраўнік Беларусі таксама зможа прыехаць у Брусель. У кожным выпадку, гэта было б добрым сігналам”.

Па словах Зігмара Габрыэля, у Германіі высока цэняць ролю Беларусі ў захаванні стабільнасці ў нашым рэгіёне, яе намаганні па дасягненні міру ва Украіне.

На фота: Зігмар Габрыэль і Уладзімір Макей 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі