Кіраўнік раёна Мінска заявіў пра недахоп медыкаў і педагогаў
Кіраўнік раёна паскардзіўся на недахоп кадраў у яго адміністрацыі
У Кастрычніцкім раёне Мінска "адчуваецца... пэўны недахоп спецыялістаў у сферах аховы здароўя і адукацыі". Пра гэта заявіў кіраўнік раённай адміністрацыі Генадзь Любатынскі. Ён выступіў на выязным пасяджэнні Савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме. Любатынскі паспрабаваў супакоіць прысутных. Паводле яго слоў, агучаныя "паказчыкі не носяць крытычнага характару", паведамляе minsknews.by.
Але пасля кіраўнік раёна паскардзіўся на недахоп кадраў у яго адміністрацыі. Колькасць жыхароў раёна расце, а чыноўнікаў больш не становіцца.
Можна меркаваць, што спецыялістаў не хапае і ў іншых раёнах сталіцы. Нядаўна ў Беларусі зафіксавалі новы антырэкорд: у краіне не хапае больш за 150 тысяч рабочых рук. Не дзіўна, што ўсё больш прыязджае працоўных мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.