Кіраўнік украінскага МЗС абмацюкаў Пуціна — Расія абразілася (відэа)
Андрэй Дэшчыца праспяваў на публіцы вядомую песеньку: “Пуцін — х…ло”.
Гэта здарылася 14 чэрвеня, калі выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны спрабаваў стрымаць раз’юшаны натоўп перад расійскай амбасадай у Кіеве. Кіраўнік МЗС заклікаў людзей да мірнага пратэсту, але разам з тым падтрымаў іх у непрыманні крамлёўскай палітыкі.
Пазней у інтэрв’ю “Эхо Москвы” ён патлумачыў свае дзеянні тым, хто на той момант было важней стрымаць людзей.
Расійскія ўлады палічылі недапушчальнымі такія выказванні з вуснаў кіраўнік МЗС Украіны. Кіраўнік камітэту Дзярждумы па справах СНД Леанід Слуцкі назваў яго паводзіны “апафеозам антыдыпламатыі”. Дэпутат дадаў, што “гэта ваяўнічая прыдуркаватасць, памножаная на агрэсію, і абсалютны непрафесіяналізм, бо міністр павінен хаця б вонкава рабіць выгляд, што ён паводзіць сябе ў рамках дыпламатычных канонаў”.
Раней старшыня камітэту Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў заявіў, што Дэшчыцу трэба змясціць з займанай пасады, паведамляюць расійскія СМІ.