Кіраўнік УС Украіны хацеў бы праехацца на танку па Чырвонай плошчы і Арбаце
Валерый Залужный / 24tv.ua
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны ў эфіры ўкраінскага "5 канала" станоўча адказаў на пытанне, ці хоча ён праехацца на танку па Чырвонай плошчы.
"Мабыць, так ... Па-чэснаму. І па Арбаце таксама. Але акуратна, таму што гэта помнік", — сказаў Залужны, адказваючы на пытанне тэлеглядачкі.
Залужны стаў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны ў жніўні. На перадавой з 2014 года. Са снежня 2019 году генерал Залужны узначальваў войскі аператыўнага камандавання "Поўнач".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.