Кіраўніка Федэральнай службы пакаранняў Расіі знялі пасля відэа катаванняў
Гігабайты відэа з катаваннямі і гвалтам ў расійскіх турмах каштавалі пасады ўплывоваму сілавіку. 25 лістапада Уладзімір Пуцін зняў кіраўніка Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ Аляксандра Калашнікава.
Гэтыя відэа здабыў і перадаў журналістам беларускі айцішнік Сяргей Савельеў, які таксама адбываў пакаранне ў Расіі. Расійскія ўлады абвясцілі яго ў міжнародны вышук за неправамерны доступ да інфармацыі. Але, праўда, потым спынілі справу на яго.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.