У Расіі спынілі справу супраць беларуса Сяргея Савельева

У Расіі спынілі справу супраць беларуса Сяргея Савельева

Пракуратура Расіі спыніла справу супраць беларуса Сяргея Савельева, які перадаў архіў катаванняў у расійскіх турмах праваабаронцам, паведамляе Gulagu.net.

Мужчыну абвінавачвалі ў неправамерным доступе да інфармацыі (ч. 2 арт. 272 КК РФ).

Савельеў — грамадзянін Беларусі, праграміст, ён адбываў тэрмін у Саратаўскай калоніі і сачыў за камерамі і відэарэгістратарамі супрацоўнікаў ФСВП, якія катавалі і гвалтавалі зняволеных у турэмным шпіталі. Пасля вызвалення ён перадаў агромністы архіў здзекаў у расійскіх турмах праваабаронцам.

Як паведамляла Еўрарадыё, заснавальнік праваабарончай арганізацыі Gulagu.net Уладзімір Асечкін апублікаваў адкрыты ліст на адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з заклікам зрабіць больш жорсткім пакаранне за катаванні і пакараць вінаватых. Таксама Gulagu.net выступіў за правядзенне амністыі для ўсіх пацярпелых ад катаванняў у турмах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі